Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» ў рамках акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» занятка на тэму «Прафесія архівіст»

14 верасня 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст», а таксама мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, з навучэнцамі 8-га класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №8 г.Оршы» работнікамі архіва праведзены тэматычны занятак на тэму: «Прафесія архівіст».

Падчас дадзенага мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з такой прафесіяй як «архівіст», даведаліся пра асноўныя кірункі дзейнасці архіва і склад фондаў, спецыфіку працы з архіўнымі дакументамі, а таксама для іх была праведзена аглядная экскурсія па ўстанове.