Аб адкрыцці выставы «Добры дзень, школа»

Напярэдадні адкрыцця новага навучальнага года у Міністэрстве юстыцыі адбылася прэзентацыя выставы «Добры дзень, школа».

Выстаўка падрыхтавана Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і ўключае ў сябе копіі дакументаў з фондаў архіва.

На выстаўцы прадстаўлены ўнікальныя дакументы: Дэкрэт ЦВК ССРБ 1919 года аб узмацненні харчавання дзяцей, якія наведваюць школы, Пастанова СНК С.С.Р.Б аб размяшчэнні школ у сядзібах былых памешчыцкіх маёнткаў за 1921 год, атэстат аб заканчэнні ў 1923 г. Віленскай беларускай, пастанова Прэзідыума Дзяржплана БССР па пытанні аб увядзенні ў БССР усеагульнага навучання ў 1925 г., дакладная запіска Старшыні СНК Беларускай ССР І.С.Былінскаму , узоры пасведчання аб заканчэнні школы за розныя гады і інш. цікавыя дакументы.

Дакументы аб гісторыі адукацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны прадстаўлены на асобным стэндзе, дзе размешчаны фота заняткаў у партызанскіх лагерах з выкарыстаннем падручных сродкаў.

У раздзеле дакументаў пасляваеннага часу прадстаўлены правілы паводзін тагачасных школьнікаў і асноўныя дакументы аб арганізацыі навучальнага працэсу.

Асобным раздзелам на выставе прадстаўлена беларуская дзіцячая газета «Зорка», а таксама сімвалы дзіцячых і юнацкіх грамадскіх арганізацый: фота піянерскіх гальштукаў, акцябрацкіх значкоў і г.д.

З выставай азнаёміліся работнікі Міністэрства юстыцыі.

Прысутных цікавіла, якія спецыяльнасці былі найбольш запатрабаваны ў розныя часовыя перыяды гісторыі Беларусі, ход будаўніцтва новых школьных будынкаў, дасягненні беларускіх школьнікаў на адукацыйных алімпіядах розных узроўняў і інш.

Выстава працягне сваю працу да 7 верасня 2023 года.