31 жніўня 2023 г. напярэдадні Дня ведаў традыцыйна ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» стартавала акцыя «Збяры партфель першакласніку», а таксама адбылося адкрыццё выставы «1 верасня – Архіўны фотаальбом»

31 жніўня 2023 г. напярэдадні Дня ведаў традыцыйна ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) стартавала акцыя «Збяры партфель першакласніку», а таксама адбылося адкрыццё выставы «1 верасня – Архіўны фотаальбом».

Адкрыў мерапрыемства дырэктар архіва Сушчэвіч А.М. У сваім выступленні Андрэй Мікалаевіч павіншаваў вучняў з пачаткам навучальнага года. Распавёў аб прафесіі архівіста, актуальнай і запатрабаванай у любы час, спецыфіцы працы архіўнай галіны і ключавых праектах, якія рэалізуюцца абласным архівам.

Акрамя таго, школьнікі атрымалі ўнікальную магчымасць азнаёміцца з выставай “1 верасня – Архіўны фотаальбом”. У экспазіцыі прадстаўлены фатаграфіі супрацоўнікаў з сямейных архіваў у школе на першага верасня ў розныя гады. Выстава дазваляе здзейсніць дзіўнае падарожжа ў мінулае, дае магчымасць успомніць сваё самае Першае верасня, узнавіць атмасферу гэтай традыцыі, якой ужо шмат гадоў.

У ходзе мерапрыемства разважалі пра важнасць ведаў гісторыі сваёй краіны, якая пачынаецца з гісторыі сваёй сям’і, гісторыі свайго горада, разуменне якой дазваляе прааналізаваць сучаснасць і будаваць планы на будучыню.

У завяршэнні мерапрыемства, уручаючы школьнае прыладдзе і салодкія падарункі, са словамі наказу да хлопчыкаў і дзяўчынак звярнуўся дырэктар архіва, пажадаўшы юным школьнікам слухацца бацькоў і добра вучыцца ў школе, а таксама здароўя і сіл у новым навучальным годзе.

Таксама, традыцыйна са сродкаў ДАГв была аказана фінансавая падтрымка работнікаў дзяцей, якія выхоўваюць школьнага ўзросту. Падобныя сустрэчы і дапамога маюць намер працягвацца.