У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі ДУА «Сярэдняя школа № 28 г. Віцебска імя Я. С. Зяньковай»

16 жніўня 2023 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 28 г. Віцебска імя Я. С. Зяньковай», якія адпачываюць у летнім аздараўленчым школьным лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей.

Падчас экскурсіі дзеці даведаліся пра гісторыю Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці і атрымалі агульнае ўяўленне пра архіў і яго значэнне для грамадства, паглядзелі віртуальную выставу, прысвечаную вызваленню Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г., даведаліся пра тое, як захоўваюцца і выкарыстоўваюцца дакументы ў архіве, пабывалі ў архівасховішчы.

 

1. Падчас азнаямлення з гісторыяй і працай архіва.
2. У адным з архівасховішчаў.
3. У адным з архівасховішчаў.