14 жніўня 2023 г. установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў рамках акцыі «Архівы – школе» адчыніла свае дзверы для навучэнцаў 9 класаў установы адукацыі «Сярэдняя школа № 75 г.Гомеля»

14 жніўня 2023 г. установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў рамках акцыі «Архівы – школе» адчыніла свае дзверы для навучэнцаў 9 класаў установы адукацыі «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля», якія праводзяць актыўна свае канікулы ў школьным працоўным лагеры.

Школьнікаў сустракаў намеснік дырэктара архіва Міцкевіч А.П., які расказаў пра гісторыю стварэння архіва, яго асноўныя напрамкі дзейнасці, рознабаковую працу, якая праводзіцца архівістамі па адборы, захоўванні і выкарыстанні архіўных дакументаў, запрасіў школьнікаў у новым навучальным годзе прыняць удзел у конкурсе «Юны архівіст».

Затым для хлопчыкаў і дзяўчынак у чытальнай зале быў праведзены ўрок, прысвечаны памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны (1941 – 1945 гг.) і прадэманстравана выстаўка «Увекавечанне памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны (1941 – 1945 гг.). Памяць святая!».

Для навучэнцаў таксама была праведзена аглядная экскурсія па архіве і архівасховішчы, дзе юнакі і дзяўчаты азнаёміліся з архіўнымі дакументамі па гісторыі Гомельскай вобласці.

Дзеці праявілі жывую цікавасць да архіва, задавалі шмат пытанняў і выказалі жаданне ў далейшым працаваць з архіўнымі дакументамі.