Наведванне навучэнцаў аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем «Непаседы» ДУА «Сярэдняя школа № 28 імя У. Д. Сакалоўскага г. Гродна» Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна.

10 жніўня 2023 года Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна наведалі навучэнцы аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем «Непаседы» ДУА «Сярэдняя школа № 28 У.Д. Сакалоўскага г. Гродна».

З мэтай асветы і патрыятычнага выхавання для навучэнцаў былі праведзены лекцыя аб асноўных напрамках дзейнасці архіва і аглядная экскурсія па архіве.

Дзеці наведалі выставачную залу і навукова-даведачную бібліятэку, азнаёміліся з некаторымі арыгінальнымі дакументамі. У лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў назіралі за працэсам рэстаўрацыі арыгіналаў, у архівасховішчах даведаліся аб рэжыме і ўмовах захоўвання дакументаў.