Рабочы візіт дырэктара Дэпартамента ў Цэнтральную лабораторыю
3 жніўня адбыўся рабочы візіт дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Воінава А.Л. у дзяржаўную ўстанову «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь».
Кіраўнік архіўнай галіны азнаёміўся з вынікамі выкананых спецыялістамі лабараторыі рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ дакументаў аб дзейнасці партызанскай брыгады імя У.I. Леніна, выяўленых у лясным масіве ў наваколлі в. Гоцк Салігорскага раёна.
Алег Леанідавіч высока ацаніў праведзеную спецыялістамі лабараторыі ў кароткія тэрміны працу па асцярожнаму расцэментаванню зліплых лістоў, гігіенічнай ачыстцы, дэзінфекцыі, прасушванню, аблічбоўванню і рэстаўрацыі знойдзеных дакументаў. Былі дадзены даручэнні па далейшай працы, звязанай з уключэннем названых дакументаў у Нацыянальны архіўны фонд.