Аб прэзентацыі выставы «Партызаны Беларусі» ў 10-й гарадской клінічнай бальніцы
3 жніўня інтэрактыўная выстава «Партызаны Беларусі» адкрылася ва УАЗ «10-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска». Экспазіцыя заснавана на дакументах унікальнага інтэрнэт-праекта выдавецкага дома «Беларусь сегодня» і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ), матэрыялах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.
Перад удзельнікамі мерапрыемства выступілі намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы УАЗ «10-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска» А. Санковіч, старшыня Мінскага гарадскога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Г. Будкевіч, намеснік дырэктара — галоўнага рэдактара выдавецкага дома «Беларусь сегодня» І. Сінічкін.
Загадчык аддзела публікацый НАРБ, к.г.н. С. Кулінок расказаў аб складзе кадравай дакументацыі Беларускага штаба партызанскага руху, якая лягла ў аснову інтэрнэт-партала, а таксама прывёў малавядомыя факты гераізму і мужнасці партызан-медыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
![]() |
1. Выступае А. Санковіч |
![]() |
2. Выступае Г. Будкевіч |
![]() |
3. Выступае І. Сінічкін |
![]() |
4. Выступае С. Кулінок |
![]() |
5. Удзельнікі прэзентацыі выставы «Партызаны Беларусі» |