Віртуальная выстава «Не змоўкне слава тых вялікіх гадоў», прымеркаваная да 35-годдзя Аршанскага ваенна-патрыятычнага (моладзева-пошукавага) клуба «Русічы»

Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» прадстаўляе Вашай увазе віртуальную выставу «Не змоўкне слава тых вялікіх гадоў», прымеркаваную да 35-годдзя Аршанскага ваенна-патрыятычнага (моладзева-пошукавага) клуба «Русічы».

Яго галоўнай мэтай стаў пошук воінаў Вялікай Айчыннай вайны, якія загінулі і прапалі без вестак, ваенна-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення. З гадамі да яе дадаліся і іншыя сферы дзейнасці, такія як: аднаўленне Праваслаўных цэркваў і храмаў, папулярызацыя і развіццё казацтва, прапаганда здаровага ладу жыцця, ахова навакольнага асяроддзя, архіўна-даследчая дзейнасць, культура і спартыўная дзейнасць, міжнароднае супрацоўніцтва.