В рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы сярэдняй школы № 28 г. Віцебска

28 ліпеня 2023 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы сярэдняй школы № 28 г. Віцебска, якія знаходзяцца ў летнім аздараўленчым школьным лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей.

У ходзе экскурсіі юныя наведвальнікі атрымалі ўяўленне аб архіве як установе: для чаго ён патрэбны грамадству, чым займаюцца людзі, якія працуюць у архіве, даведаліся, што такое гістарычная крыніца, архіўны дакумент і архіўны фонд, азнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў, працай рэстаўратараў, паглядзелі віртуальную выставу, прысвечаную вызваленню Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г.

 

1. Падчас прагляду віртуальнай выставы.
2. Падчас азнаямлення з працай рэстаўратара М.П.Манько.
3. У адным з архівасховішчаў.