28 ліпеня 2023 г. адбылася прэзентацыя выставы

Прэзентацыя дакументальнай выставы «Навагрудчына пасляваенная: аднаўленне і развіццё (1944-1950)», падрыхтаванай установай «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» да Года міру і стварэння, адбылася 28 ліпеня 2023 г. у Навагрудскім раённым выканаўчым камітэце. Выставу прадставіла загадчык аддзела забеспячэння захаванасці, уліку і выкарыстання дакументаў Наталля Пісарук.

Работнікі выканаўчага камітэта, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый горада і раёна, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, з увагай азнаёміліся з дакументамі, якія расказваюць аб тым, як у цяжкія пасляваенныя гады першай пяцігодкі закладваўся фундамент будучага развіцця раёна.