Аб удзеле супрацоўнікаў НАРБ у круглым стале «Крыніцазнаўства і гістарыяграфія. Спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны»

29 чэрвеня 2023 г. супрацоўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ) прынялі ўдзел у міжнародным навуковым круглым стале «Крыніцазнаўства і гістарыяграфія. Спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны», арганізаваным кафедрай крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Круглы стол аб’яднаў вядучых спецыялістаў і даследчыкаў па крыніцазнаўству, гістарыяграфіі і спецыяльных гістарычных дысцыплінах з ліку архівістаў, прадстаўнікоў вузаўскай і акадэмічнай супольнасцяў з Беларусі і Расіі.

Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк у прывітальным слове ўказаў на важную ролю кафедры крыніцазнаўства ў падрыхтоўцы кадраў для архіўных устаноў і выказаў упэўненасць у далейшай плённай працы па папулярызацыі архіўных крыніц. Андрэй Канстанцінавіч павіншаваў загадчыка кафедры крыніцазнаўства, доктара гістарычных навук, прафесара С.М.Ходзіна з юбілеем, падзякаваў за супрацу ў шматлікіх праектах і ўручыў нагрудны знак «За заслугі», а таксама дакументальныя выданні архіва.

Пад час працы секцыі «Гістарычная крыніца ў сучасным навуковым прачытанні і публікацыі» навуковы супрацоўнік аддзела публікацый НАРБ Т.М.Агеенка выстўпіла з дакладам «З вопыту Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь па падрыхтоўцы электронных выданняў».

 

Пад час працы круглага стала
Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк уручае загадчыку кафедры крыніцазнаўства, доктару гістарычных навук, прафесару С.М.Ходзіну на рудны знак «За заслугі».
Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк уручае загадчыку кафедры крыніцазнаўства, доктару гістарычных навук, прафесару С.М.Ходзіну выданні НАРБ
Пад час выступлення Т.М.Агеенка