Удзел работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у рабоце Міжнароднага круглага стала «Крыніцазнаўства і гістарыяграфія. Спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны»

29 чэрвеня 2023 г. на кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ прайшло пасяджэнне Міжнароднага круглага стала «Крыніцазнаўства і гістарыяграфія. Спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны».

Заяўленае праблемнае поле Міжнароднага круглага стала з’яўлялася вельмі шматгранным, што дазволіла сабраць на адной дыялогавай пляцоўцы, як выкладчыкаў ВНУ і студэнтаў, так і прадстаўнікоў архіўнай сферы. Падчас дыскусіі і дакладаў удзельнікі круглага стала імкнуліся падкрэсліць асаблівую значнасць крыніцазнаўства, гістарыяграфіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін сярод гуманітарных навук.

У рабоце Міжнароднага круглага стала прынялі ўдзел работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Я.У.Караткоў – загадчык архівасховішча аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду і А.І.Траццяк – вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі.

У час работы секцыі А.І.Траццяк выступіла з дакладам «Кінадакументы з фондаў БДАКФФД перыяду Вялікай Айчыннай вайны як гістарычная крыніца», які суправаджаўся прэзентацыяй скрыншотамі з кінадакументаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

 

Дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі В.Л.Лакіза ўзнагароджвае загадчыка кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ С.Н.Ходзіна Ганаровай граматай у час работы Міжнароднага круглага стала. У прэзідыуме прысутнічаюць: намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў і дэкан гістарычнага факультэта БДУ А.Г.Каханоўскі
Вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі БДАКФФД падчас выступу на секцыі Міжнароднага круглага стала
Падчас дэманстрацыі скрыншотаў з кінахронікі ваенных гадоў