Мерапрыемства, прысвечанае памяці Героя Савецкага Саюза, генерал-маёра Васіля Захаравіча Каржа

30 чэрвеня 2023 г. на базе Нацыянальнага архіва адбылося мерапрыемства, прысвечанае памяці Героя Савецкага Саюза, генерал-маёра Васіля Захаравіча Каржа. У ім прынялі ўдзел дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў, супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі архіўных устаноў, сваяк В.З.Коржа Г.Г.Ігнашэвіч, пісьменнік Н.І.Смірноў, работнікі Нацыянальнага архіва.

Увазе гасцей былі прадстаўлены дзве дакументальныя выставы ў вітрынах, прысвечаныя гісторыі партызанскага руху і дзейнасці В.З.Коржа. Таксама прысутным быў прадэманстраваны відэаролік з кадрамі архіўных кінахронік, прысвечаных В.З.Коржу, падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

А.Л.Воінаў у сваім выступленні коратка асвятліў асноўныя вехі разгортвання партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адзначыў неацэнны ўклад В.З.Коржа ў развіццё гэтага працэсу, падкрэсліў важнасць правядзення такіх мерапрыемстваў.

Пісьменнік М.І.Смірноў, падчас сустрэчы прадставіў прысутным свае кнігі, прысвечаныя дзейнасці В.З.Коржа і іншых вядомых дзеячаў падпольнага і партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі, а таксама перадаў у дар Нацыянальнаму архіву некаторыя з іх.

Сваяк У.З.Коржа Г.Г.Ігнашэвіч расказаў аб тым, як ушаноўваюць памяць вядомага земляка на радзіме і выказаў гатоўнасць перадаць копіі матэрыялаў, якія ў яго ёсць, на захоўванне ў Нацыянальны архіў.

У рамках мерапрыемства адбылася ўрачыстая перадача копій архіўных дакументаў аб В.З.Каржы ў гісторыка-дэманстрацыйны цэнтр Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Пасля заканчэння сустрэчы для гасцей была праведзена экскурсія па фондах Нацыянальнага архіва.