«Партызаны, партызаны, беларускiя сыны!»
30 чэрвеня 2023 года Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь адкрыў дакументальную выставу «Партызаны, партызаны, беларускія сыны!», прысвечаную Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Рэспублікай-партызанкай наша краіна атрымала права называцца за беспрэцэдэнтны патрыятычны рух у адзін з найбольш складаных перыядаў гісторыі – гады Вялікай Айчыннай вайны. У гады гітлераўскай акупацыі на тэрыторыі Беларусі дзейнічала звыш 1 200 партызанскіх атрадаў, дзе змагаліся больш за 370 тысяч народных мсціўцаў, якія сваімі рашучымі дзеяннямі зрывалі планы гітлераўцаў па разрабаванню беларускіх зямель і згону мірных жыхароў у рабства, не дапускалі ўстанаўлення тут варожых парадкаў.
Дзеянні партызан па знішчэнні чыгуначных шляхоў з мэтай парушыць працу непрыяцельскага транспарту атрымалі назву «рэйкавай вайны», падчас якой вылучаюцца тры этапы (другі вядомы, як «канцэрт»). Ва ўсіх трох этапах ўжывалася новая тактыка: на разгром чыгуначных шляхоў выходзілі не асобныя дыверсійныя групы, а ўсе атрады і брыгады, актыўны ўдзел у ёй прымала і мірнае насельніцтва. У цэлым страты, панесеныя немцамі ў ходзе «рэйкавай вайны», быў настолькі магутным, што многія гітлераўцы так і не змаглі адрамантаваць, таму не змаглі своечасова перакідваць свае воінскія злучэнні, што спрыяла больш хуткаму вызваленню Беларусі.
Партызаны разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні многіх гарадоў Беларусі. Камандуючы 1-ым Прыбалтыйскім фронтам I.Х. Баграмян адзначаў, што вялікую дапамогу ў атрыманні звестак аб суперніку працягвалі аказваць партызаны, дзякуючы чаму вызваленне Беларусі прайшло нашмат больш эфектыўна і хутчэй, удалося пазбегнуць лішніх страт. Дзясяткі тысяч патрыётаў аддалі сваё жыццё за свабоду Радзімы, наблізіўшы тым самым яе вызваленне, забяспечыўшы нам у выніку мірную і стваральную будучыню.
У дадзеным выставачным праекце прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць факты мужнасці і гераізму нашых суайчыннікаў у гады вайны: дзённікі баявых дзеянняў, партызанская прысяга, данясення і гісторыі партызанскіх атрадаў і брыгад, узнагародныя лісты і характарыстыкі партызан і падпольшчыкаў, архіўныя фотаздымкі і малюнкі партызан – мастакоў, а таксама асабістыя справы Герояў Савецкага Саюза. Упершыню архіў знаёміць з унікальнымі дакументамі на ўдзельніка партызанскага руху, Героя Савецкага Саюза М.А.Ягорава, які разам з мал.сяржантам М.Кантарыяй узняў Сцяг Перамогі на даху Рэйхстага 1 мая 1945 г. і кіраўніка падпольнай групы ў Гомелі, Героя Савецкага Саюза Т.С.Барадзіна. У архіве маецца асабісты лісток і перадсмяротны ліст Барадзіна Т.С., напісаны ім перад пакараннем смерцю на скрываўленай хустцы і перададзенае родным з турмы.
Прадстаўленыя на выставе дакументальныя матэрыялы аб’яднаны думкай, што захаванне гістарычнай памяці спрыяе самаідэнтыфікацыі беларускага народа, выхаванню патрыятызму і пачуцця гонару за гераічнае мінулае.