Экскурсія для студэнтаў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

28 чэрвеня 2023 года ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы-школе» была праведзена экскурсія для студэнтаў 2-га курса спецыяльнасці «Гісторыка-архівазнаўства» гістарычнага факультэта БДУ, якія праходзяць вучэбную практыку на базе ўстановы.

У ходзе агляднай экскурсіі юнакі і дзяўчаты азнаёміліся з гісторыяй стварэння абласнога архіва, асноўнымі напрамкамі дзейнасці ўстановы, а таксама даведаліся аб рабоце аддзелаў архіва ў цяперашні час.

Супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў прадставілі выставу «24 чэрвеня – Дзень вынаходніка і рацыяналізатара». У Год міру і стварэння значэнне вынаходніцтва і рацыяналізатарства асабліва ўзрастае, бо вынаходствы і рацыяналізатарскія прапановы бясспрэчна служаць мэтам умацавання ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы.

У канцы экскурсіі студэнты наведалі архівасховішча, дзе ўбачылі, як размяшчаюцца дакументы і даведаліся аб патрабаваннях да ўмоў захоўвання, якія забяспечваюць захаванасць дакументальнай спадчыны нашай краіны.