Аб удзеле ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» ў мерапрыемстве, прысвечаным 35-годдзю праваслаўнага ваенна-патрыятычнага моладзева-пошукавага клуба ЮНЕСКА «Русічы»
27 чэрвеня ў Дзень горада, спецыялісты Дзяржархіва ў г.Оршы прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечанам 35-годдзю праваслаўнага ваенна-патрыятычнага маладзёжна-пошукавага клуба ЮНЕСКА «Русічы».
Клуб ЮНЕСКА «Русічы» быў створаны 5 мая 1988 года ў год 1000-годдзя Хрышчэння Русі на базе ўстановы адукацыі «Аршанскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №110 будаўнікоў» па ініцыятыве выкладчыка гісторыі Шарая Рыгора Сцяпанавіча, які стаў кіраўніком клуба.
Напрамкі дзейнасці клуба разнастайныя: пошук воінаў, якія прапалі без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны, удзел у добраўпарадкаванні помнікаў, мемарыялаў, у аднаўленні праваслаўных святынь, пачатковая ваенная падрыхтоўка, прапаганда здаровага ладу жыцця, архіўна-даследчая дзейнасць, міжнароднае супрацоўніцтва. Больш за 6 тысяч здабытых імёнаў салдат і афіцэраў, якія зніклі без вестак, 1200 абаронцаў Айчыны, адданых зямлі з воінскімі ўшанаваннямі, і мноства ўдзячных сваякоў загінуўшых воінаў Вялікай Айчыннай вайны – такі вынік 35-гадовай дзейнасці клуба ЮНЕСКА «Русічы». За гэты час школу мужнасці «Русічаў» прайшлі больш за 3 тысячы выхаванцаў. Многія з іх паступілі ў вышэйшыя ваенныя навучальныя ўстановы Беларусі і Расіі.