Студэнцкая практыка ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва 26 чэрвеня 2023 года ў рамках акцыі «Архівы – школе», арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, прыняў для праходжання вучэбнай практыкі студэнтаў 2 курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Студэнты па спецыяльнасці «Гісторыя» на базе архіва-музея будуць праходзіць інфармацыйную практыку (па 1 ліпеня), а па спецыяльнасці «Гісторыка-архівазнаўства» – архіўна-музейную (па 8 ліпеня).

Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання архіўных дакументаў архіва-музея Віктар Жыбуль правёў для студэнтаў азнаямляльную экскурсію і прачытаў лекцыю «Методыка выкарыстання дакументаў у дзяржаўнай архіўнай установе і арганізацыя работы чытальнай залы архіва-музея».