Аб удзеле ў прэзентацыі кнігі, творчай спадчыны пісьменніка, ураджэнца Дзяржынскага раёна Ігара Хадановіча
23 чэрвеня 2023 года работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) прынялі ўдзел у прэзентацыі кнігі пісьменніка, ураджэнца Дзяржынскага раёна Ігара Хадановіча «Чалавек з маёй біяграфіі». Кніга расказвае пра чалавека, які адыграў важную ролю ў лёсе аўтара – настаўніка А.В.Перавознай.
Арганізатарамі мерапрыемства, прысвечанага літаратурнаму твору і памяці яго аўтара, які трагічна загінуў, выступілі БДАКФФД, Дзяржынская раённая бібліятэка, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў раёна.
Вядучы архівіст аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата Пятліцкая Н.А. выступіла з паведамленнем аб рабоце архіва. Таксама гледачам быў прадэманстраваны кінадакумент з фондаў БДАКФФД «Чалавек з майго жыцця» (арх.№ 35_01677, 1971 г.) аб заслужаным настаўніку БССР А.В.Перавознай і яе вучнях.
![]() |
Работнікі БДАКФФД падчас мерапрыемства (у другім шэрагу 1 злева загадчык аддзела тэхнічнага кантролю Меляшкевіч ж. п., 2-архівіст аддзела тэхнічнага кантролю Рудая П.А.) |
![]() |
Падчас дэманстрацыі кінадакумента |
![]() |
Вядучы архівіст аддзела дзяржуліку і НСА Пятліцкая Н.А. падчас выступу |