22 чэрвеня 2023 г. у рамках акцыі «Архівы-школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі прайшла экскурсія для студэнтаў Беларускага нацыянальнага тэхналагічнага ўніверсітэта

22 чэрвеняДзень памяці і смутку, дзень – у які 82 гады назад пачалася Вялікая Айчынная вайна.

У гэты дзень мы ўспамінаем аб усіх загінулых, закатаваных, памерлых ад голаду і нягод у гэты час. Маладое пакаленне ніколі не павінна забываць, якую цану заплацілі людзі за мір!

У гэты дзень, 22 чэрвеня 2023 г., у рамках акцыі «Архівы-школе», у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі была арганізавана экскурсія для студэнтаў Беларускага нацыянальнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Загадчыца аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў, к.г.н. Масейчук Л.І., правяла экскурсію па архіве і азнаёміла экскурсантаў са стэндавай фота-выставай «Паўсталая з попелу», прысвечаная адраджэнню горада Мінска пасля Вялікай Айчыннай вайны.

З дапамогай фотадакументаў экскурсанты змаглі ўбачыць разбурэнні, прычыненыя гораду ў гады вайны, адчуць нялёгкія ўмовы жыцця жыхароў пасляваеннай сталіцы, даведацца, як адбывалася аднаўленне Мінска.

У аддзеле інфармацыі і выкарыстання дакументаў студэнты пазнаёміліся з работамі такіх архітэктараў як: М.І.Бакланаў, Г.У.Заборскі, У.А.Кароль, І.Р.Лангбард, Н.М.Макляцова, Л.Д.Усава, Г.В.Сысоеў.

Чарцяжы, эскізы, праэкты рэканструкцыі горада вышэйназваных аўтараў выклікалі жывую цікавасць сярод наведвальнікаў.

Экскурсія скончылася хвілінай маўчання, хвілінай памяці пра ўсіх, хто коштам свайго жыцця здабыў мір для будучых пакаленняў.