17 чэрвеня 2023 г. напярэдадні Дня усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В. Кулінок прачытаў лекцыю «Аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» у Дэпартаменце выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
У фармаце анлайн да відэа падключыліся 56 папраўчых устаноў. Лекцыю праслухалі больш за 700 чалавек.
У сваім выступленні спікер раскрыў паняцце «генацыд», расказаў аб асноўных нарматыўна-прававых дакументах нацыстскай Германіі, якія тычыліся палітыкі знішчэння грамадзянскага насельніцтва, а таксама падрабязна спыніўся на асноўных формах і метадах рэалізацыі практыкі генацыду на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Асобныя часткі лекцыі былі прысвечаны хатынскай трагедыі і «Акцыі 1005» — аперацыі нацыстаў па ўтойванню слядоў сваіх злачынстваў.
![]() |
С.В. Кулінок выступае з лекцыяй |