19 чэрвеня 2023 года ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці” быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа
19 чэрвеня 2023 года ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці” (далей – ГАГам) быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
Запрошанымі гасцямі ў абласны архіў у гэты дзень стаў актыў Гомельскага гарадскога аддзялення ГА “Ліга камуністычнай моладзі”, навучэнцы 9-11 класаў сярэдніх школ г. Гомеля.
У рамках гэтага мерапрыемства старшы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў ГАГам А.М. Драздова правяла лекцыю на тэму: “1941-1945 гг. Старонкі гісторыі», у рамках якой расказала хлопцам пра Перамогу над ворагам у Вялікай Айчыннай вайне, якая была дасягнута цаной вялікіх ахвяр і незаменных страт беларускага народа.
Акрамя таго, у гэты дзень у сценах установы стартавала выстаўка “Увекавечанне памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.). Памяць святая!», падрыхтаваная на падставе архіўных дакументаў. Запрошаныя госці наведалі адкрыццё выставы, якое адбылося ў чытальнай зале абласнога архіва.
На выставе было прадстаўлена больш за 35 архіўных дакументаў з фондаў ГАГам: рашэнні аб збудаванні і рэканструкцыі помнікаў па г. Гомелі і вобласці, аб пераносе пахаванняў і ўвекавечанні гістарычных мясцін, звязаных з перыядам Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівую цікавасць у хлопцаў выклікалі схемы месцаў пахаванняў і спісы загінуўшых на Гомельшчыне.
Таксама, для школьнікаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве і архівасховішчы. Экскурсію па архівасховішчы правяла загадчык аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Жынёва І.В. У рамках якой азнаёміла з асноўнымі напрамкамі работы архіва, расказала аб важнасці захавання тэмпературна-вільготнага рэжыму пры захоўванні дакументаў.
Школьнікі пабывалі ў лабараторыі, паназіралі за працэсам аднаўлення дакументаў, пазнаёміліся з матэрыяламі, якія прымяняюцца пры рэстаўрацыі дакументаў, паўдзельнічалі ў майстар-класе па падшыўцы спраў.
Акрамя таго, юнакі і дзяўчаты атрымалі кансультацыі па пытаннях архіўнай справы і справаводства, навукова-даведкаваму апарату архіва, правілах работы з дакументамі ў чытальнай зале, а таксама па пытаннях атрымання архіўнай інфармацыі біяграфічнага і генеалагічнага характару.