24 чэрвеня 2023 г. — Дзень вынаходніка і рацыяналізатара

Дзень вынаходніка і рацыяналізатара аб’ядноўвае людзей розных прафесій і спецыяльнасцей, таленавітых, творча адораных, якія ўмеюць у сваёй справе выходзіць за межы звыклага і агульнавядомага.

Гэтае свята было ўведзена па прапанове Акадэміі навук СССР 25 чэрвеня 1957 года. У гэты дзень у АН СССР адбіралі лепшыя рацпрапановы, зробленыя за мінулы год і ўзнагароджвалі іх аўтараў. Цяпер «Дзень вынаходніка і рацыяналізатара» па-ранейшаму адзначаецца ў Рэспубліцы Беларусь у апошнюю суботу чэрвеня.

У Год міру і стварэння значэнне вынаходніцтва і рацыяналізатарства асабліва ўзрастае, бо вынаходствы і рацыяналізатарскія прапановы бясспрэчна служаць мэтам умацавання ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы.

Супрацоўнікамі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці падрыхтавана віртуальная выстава да Дня вынаходніка і рацыяналізатара.

Выстава размешчана на САЙЦЕ ДЗЯРЖАРХІВА.