Экскурсія для супрацоўнікаў і навучэнцаў установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў»

7 чэрвеня 2023 г. установу «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» наведалі супрацоўнікі і навучэнцы завочнай формы навучання ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў».

У рамках Года міру і стварэння, акцыі «Архівы – школе» і моладзевага творчага конкурсу «Памятаць. Шанаваць. Не дапусціць» архівісты аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі пазнаёмілі прадстаўнікоў навучальнай установы з архіўнымі дакументамі, якія датычацца тэмы генацыду беларускага народа.

Потым госці з азнаямленчай экскурсіяй пабывалі ў лабараторыі па аблічбоўцы дакументаў і архівасховішчы.