Інфармацыйны час да 100-годдзя Ярмак Надзеі Платонаўны

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, 12 чэрвеня 2023г. Дзяржархіў у г.Полацку наведалі хлопцы з летняга лагера «Няўгамон» сярэдняй школы № 10 г.Полацка. Супрацоўнікамі архіва былі праведзены інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя 100-годдзю Ярмак Надзеі Платонаўны, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, сувязной партызанскага атрада ім. С. Лазо, заслужанага настаўніка БССР. Архівісты расказалі дзецям гісторыю жыцця Ярмак Н.П. На вітражнай выставе былі прадстаўлены копіі асабістых дакументаў і фатаграфій, а таксама ўспаміны партызанкі.