Аб правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму тыдню архіваў, у занальным дзяржаўным архіве ў г.Баранавічы

Насычаным мерапрыемствамі прайшоў Міжнародны тыдзень архіваў у дзяржархіве. Былі праведзены кансультацыі па тэлефоне, Дзень адчыненых дзвярэй. У рамках гэтых мерапрыемстваў былі праведзены кансультацыі грамадзян і арганізацый па пытаннях выкарыстання дакументаў, навукова-тэхнічнай апрацоўцы і складанні наменклатур спраў.

Была праведзена экскурсія па дзяржархіве для вучняў 9 класа сярэдняй школы № 16 г. Баранавічы. Рабятам расказалі пра гісторыю архіўнай службы Беларусі, пазнаёмілі з дакументамі, якія захоўваюцца ў дзяржархіве, правялі ў архівасховішчы і расказалі пра асаблівасці захоўвання дакументаў. А таксама правялі прафарыентацыйную работу з навучэнцамі, дзе расказалі аб навучальных установах, якія ажыццяўляюць прафесійную падрыхтоўку па спецыяльнасцях, звязаных з архіўнай справай і справаводствам.

Супрацоўнікі дзяржархіва правялі Круглы стол, галоўнай задачай якога быў абмен досведам паміж аддзеламі. Спецыялісты аддзела справаводства і фарміравання НАФ унеслі прапановы па рабоце над падрыхтоўкай віртуальнай выстаўкі аб горадзе Баранавічы і расказалі работнікам аддзела выкарыстання дакументаў аб асаблівасцях работы з арганізацыямі.

Таксама 9 чэрвеня 2023 г. у выпуску Баранавіцкага радыё FM была агучаная радыёперадача, прысвечаная Міжнароднаму Дню архіваў.