Аб правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню архіваў

9 чэрвеня 2023 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню архіваў.

У рамках іх першай часткі адбыўся сход працоўных калектываў НГА Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, на якім прысутнічаў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў.

Дырэктар Дэпартамента павіншаваў архівістаў з іх прафесійным святам і ўручыў Падзякі Дэпартамента намеснікам дырэктара НГА Беларусі Ірыне Каўганавай і Максіму Макараву.

У рамках другой часткі ўрачыстых мерапрыемстваў намеснік дырэктара НГА Беларусі, кандыдат гістарычных навук Максім Макараў выступіў перад працоўным калектывам архіва з лекцыяй па гісторыі стварэння і дзейнасці ў другой палове XIX – пачатку XX ст. аднаго з папярэднікаў НГА Беларусі, першага гістарычнага архіва на тэрыторыі нашай краіны – Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актавых кніг губерняў Віцебскай і Магілёўскай.

Загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Дзмітрый Матвейчык падрыхтаваў да мерапрыемства выставу дакументаў, прысвечаных гісторыі Віцебскага цэнтральнага архіва, якая дэманстравалася падчас лекцыі і пасля яе заканчэння і выклікала значную зацікаўленасць прысутных.

 

А.Л.Воінаў уручае Падзяку Дэпартамента І.І.Каўганавай
А.Л.Воінаў уручае Падзяку Дэпартамента М.Д.Макараву
М.Д.Макараў выступае з лекцыяй па гісторыі Віцебскага цэнтральнага архіва
Выстава дакументаў, прысвечаных гісторыі Віцебскага цэнтральнага архіва
Дакументы НГА Беларусі