Правядзенне мерапрыемстваў у рамках Міжнароднага дня архіваў у Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці

У рамках Міжнароднага дня (Міжнароднага тыдня) архіваў у Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці 7-9 чэрвеня 2023 г. прайшлі Дні адчыненых дзвярэй.

Архіў наведалі прадстаўнікі Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў і Брэсцкай абласной натарыяльнай палаты, якія змаглі азнаёміцца з асаблівасцямі захоўвання і выкарыстання архіўных дакументаў (у будынку архіва па вул. Энгельса, 8).

Госці мелі магчымасць убачыць дакументы адвакатаў і натарыусаў за 1919-1939 гг.

Акрамя таго, праведзена кансультаванне грамадзян па пытаннях атрымання архіўнай інфармацыі біяграфічнага і генеалагічнага характару.

 

1. Дырэктар архіва Карапузава Г.Г. расказвае адвакатам пра гісторыю архіва
2. Удзельнікі экскурсіі ў архівасховішчы
3. Наведванне лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў
4. Адвакаты ля будынка архіва
5. Натарыусы знаёмяцца з выстаўкай архіўных дакументаў
6. Наведванне лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў
7. Натарыусы знаёмяцца з умовамі захоўвання дакументаў у архівасховішчы
8. Дырэктар архіва Карапузава Г.Г. дэманструе дакументы архіўных фондаў натарыусаў за 1919-1939 гг.
9. Кансультаванне ў будынку архіва па вул. В.Харужай, 15
10. Кансультаванне ў будынку архіва па вул. Энгельса, 8