9 чэрвеня супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» ў рамках Рэспубліканскай акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» наведалі з экскурсіяй Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа
Літаратурны рэдактар тэатра Юрый Генадзевіч ІВАНОЎСКІ расказаў пра гісторыю тэтра, яго акцёраў і знакавыя спектаклі; пазнаёміў з будынкам. Архівісты пабывалі ў «закуліссі»: у бутафорскім і пашывачным цэхах, на тэатральным складзе, у рэквізітарскай. А таксама зазірнулі ў грымёркі.
Тэатр створаны 21 лістапада 1926 г. у Віцебску як Другі Беларускі Дзяржаўны тэатр (БДТ-2) з выпускнікоў Беларускай драматычнай студыі ў Маскве.
Ён з’яўляецца адзіным абласным тэатрам, які мае статус Нацыянальнага.
З гісторыяй нашага тэатра звязаны імёны многіх вядомых беларускіх акцёраў. Сярод іх Зінаіда Канапелька, Галіна Маркіна, Аляксандр Ільінскі і многія іншыя. Асабістыя дакументы гэтых актораў захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці.
![]() |
Пачатак экскурсіі на цэнтральнай лесвіцы Тэатра |
![]() |
Экскурсія ў фотастэндаў па гісторыі тэатра |
![]() |
Экскурсія ў фотастэндаў па гісторыі тэатра |
![]() |
«Закуліссе тэатра»: у бутафорскім і пашывачным цэхах, на тэатральным складзе, у рэквізітарскай |

Прымяраем касцюмы |
![]() |
Макет Тэатра, зроблены рукамі яго бутафораў |