Міжнародны тыдзень архіваў у Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага тыдня архіваў і акцыі «Архівы-школе», у Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці 7 чэрвеня 2023 года праведзена экскурсія для навучэнцаў філіяла МДЛУ «Лінгвагуманітарны каледж». У час экскурсіі навучэнцам расказалі аб стварэнні дзяржархіва Мінскай вобласці, які святкуе сёлета свой 85-гадовы юбілей. Увазе прысутных былі прадстаўлены выставы дакументаў «Атэстат сталасці», «Знакамітыя людзі нашай краіны», а таксама зборнікі дакументаў і матэрыялаў, падрыхтаваныя архівістамі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў.

Напярэдадні Міжнароднага дня архіваў навучэнцы даведаліся аб важнасці захавання дакументаў як гісторыка-культурнай пісьмовай спадчыны дзяржавы і высока ацанілі ролю архіваў у жыцці грамадства і краіны.

Таксама ў Міжнародны дзень архіваў у чытальнай зале праведзены кансультацыі для наведвальнікаў па тэме генеалагічных даследаванняў.