Візіт школьнага лагера ў архіў

7 чэрвеня 2023 г.у рамках акцыі «Архівы – школе», Года міру і стварэння і Міжнароднага тыдня архіваў Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне наведалі дзеці аздараўленчага лагера «Сонейка» сярэдняй школы № 6 г. Кобрына.

Урок «Жыццё архіву аддадзена» быў прымеркаваны да Міжнароднага дня архіваў. Дырэктар Юлія Закірава паведала пра былога дырэктара Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Кобрыне Алене Мікалаеўне Карбунар. Увазе школьнікам былі прадстаўлены фотадакументы, шматлікія ўзнагароды заслужанага ветэрана архіўнай галіны, артыкулы ў раённай газеце «Кобрынскі веснік» пра былога дырэктара, дыпломная праца А.М.Карбунар і бібліяграфічны даведнік «Архівісты Беларусі», у які занесена яе імя. Прадэманстраваны відэаролік аб дзейнасці архіва, у якім Алена Мікалаеўна давала інтэрв’ю.

Па традыцыі была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча. У ходзе якой, дзецям прадэманстравалі буйнафарматныя дакументы, якія захоўваюцца ў архіве.

 

Дырэктар архіва Ю.У. Закірава і навучэнцы аздараўленчага лагера «Сонейка» падчас урока
Трансляцыя відэароліка падчас урока
Вучні сярэдняй школы № 6 г. Кобрына падчас экскурсіі
Школьнікі за вывучэннем дакументаў, якія апавядаюць пра А.М. Карбунар