Рабочы візіт дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л. Воінава ў дзяржаўныя архівы Віцебскай вобласці

6-7 чэрвеня 2023 г. у рамках рабочага візіту дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў наведаў Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці, Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы, Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку, Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае, дзе азнаёміўся з існуючай матэрыяльна-тэхнічнай базай і ўмовамі працы архівістаў.

У рамках рабочага візіту адбылася сустрэча дырэктара Дэпартамента В.Л.Воінава з начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта С.П.Канапелькам. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні перспектыўнага развіцця архіўных устаноў вобласці, забеспячэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы архіваў.

У час наведвання архіўных устаноў дырэктар Дэпартамента правёў рабочыя нарады, на якіх заслухаў даклады дырэктараў аб рабоце ўстаноў у 2022 першай палове 2023 гг., а таксама сустрэўся з працоўнымі калектывамі. А.Л.Воінаў даў адзнаку працы архівістаў па захаванні дакументальнай спадчыны вобласці і паставіў задачы на бягучы перыяд.

 

1. Сустрэча з працоўным калектывам Дзяржархіва Віцебскай вобласці
2. У архівасховішчы Дзяржархіва Віцебскай вобласці па вул. Калініна, 22
3. У будынку Дзяржархіва Віцебскай вобласці па вул. Фрунзэ, 90А
4. Рабочая нарада ў Дзяржархіве Віцебскай вобласці
5. Выступ Воінава А.Л. перад працоўным калектывам Дзяржархіва Віцебскай вобласці
6. Выступленне дырэктара Занальнага дзяржархіва ў г.Оршы Бергавінай А.М.
7. У Занальным дзяржархіве ў г. Орша
8. У Занальным дзяржархіве ў г. Орша
9. Працоўная нарада ў Занальным дзяржархіве ў г. Полацку
10. Выступленне дырэктара Занальнага дзяржархіва ў г.Полацку Лазаронак Л.У.
11. У Занальным дзяржархіве ў г.Глыбокае
12. У Занальным дзяржархіве ў г.Глыбокае