Правядзенне лекцыі для выхаванцаў гістарычнага атрада прышкольнага лагера СШ № 40 г. Гродна ў рамках святкавання Міжнароднага дня архіваў

6 чэрвеня 2023 года ў рамках святкавання Міжнароднага дня архіваў ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» была праведзена лекцыя для выхаванцаў гістарычнага атрада прышкольнага лагера СШ № 40 г. Гродна па тэме «Архівы і іх роля ў гісторыі».

Супрацоўнікі архіва распавялі школьнікам аб складзе дакументаў і асноўных напрамках работы ўстановы; прадэманстравалі найбольш каштоўныя дакументальныя матэрыялы, якія з’яўляюцца ўнікальнымі сведчаннямі гістарычнага мінулага Гродзеншчыны.

Таксама ўвазе навучэнцаў былі прадстаўлены выставы дакументаў «Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны», «Лёсы людскія. Памяці ахвяр фашызму», «Гэты дзень мы набліжалі, як маглі…», а таксама зборнікі дакументаў і матэрыялаў, падрыхтаваныя пры ўдзеле Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

Для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў, а таксама архівасховішча.