Падарожжа ў свет дакументаў
6 чэрвеня 2023 г. у рамках акцыі «Архівы – школе», Года міру і стварэння і Міжнароднага тыдня архіваў Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне наведалі атрады навучэнцаў аздараўленчага лагера «Краіна дзяцінства» сярэдняй школы № 9 г. Кобрына.
У ходзе правядзення 3 аглядных экскурсій па архіве і архівасховішчах школьнікі на свае вочы пазнаёміліся з асноўнымі відамі работ. Даведаліся пра аптымальныя ўмовы захоўвання дакументаў. Дзеці пераўвасобіліся ў архівістаў, навучыліся ставіць штампы з падставай на прадастаўленыя ім загадзя нарыхтаваныя лісточкі, якія яны забралі на памяць аб архіве. Школьнікі азнаёміліся з экспазіцыяй архіўных прыбораў ранейшых дзесяцігоддзяў. Вучням былі прадэманстраваны стэндавыя выставы ў архіве.
![]() |
1. Школьнікі падчас вывучэння прынцыпу працы пішучай машынкі |
![]() |
2. Вучні сярэдняй школы № 9 г. Кобрына за праглядам экспанатаў |
![]() |
3. Вучні ў працэсе прастаўлення штампаў |
![]() |
4. Школьнікі падчас экскурсіі па архівасховішчы |