Аб мерапрыемстве ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці

5 чэрвеня 2023 г. Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі дзеці з летняга лагера «Эрудыт» сярэдняй школы №16 г.Брэста.

Супрацоўнікамі архіва быў праведзены ўрок, падчас якога была закранута тэма акупацыі горада Брэста ў 1941-1944 гг.

Таксама з юнымі «эрудытамі» была праведзена віктарына «Як добра ты ведаеш гісторыю Брэста?» і аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча.

 

Вучні СШ №16 падчас урока
Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Калустава Г.Д. расказвае дзецям аб дакументах акупацыйнага перыяду
Школьнікі знаёмяцца з архіўнымі дакументамі