Павышаем лічбавую пісьменнасць

Бурнае развіццё лічбавай індустрыі, на вялікі жаль, адкрывае не толькі новыя магчымасці ў стварэнні карыснага, але і ў росце колькасці такога новага віду супрацьпраўных дзеянняў як кіберзлачынствы. У мэтах павышэння лічбавай пісьменнасці супрацоўнікаў дзяржаўнай установы «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» у перыяд з 23 мая па 1 чэрвеня 2023 года быў праведзены комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па супрацьдзеянні кіберзлачынствам.

Па завяршэнні прафілактычнай дэкады на агульным сходзе супрацоўнікаў лабараторыі намеснік дырэктара С.I. Мязга яшчэ раз нагадаў асноўныя правілы кібербяспекі, зрабіўшы асноўны акцэнт на неабходнасць правядзення падобных тлумачэнняў супрацоўнікамі са сваімі блізкімі і асабліва з дзецьмі.