Экскурсійная паездка работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь
3 чэрвеня 2023 года калектыў ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» (НАРБ) наведаў установу «Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту» ў аграгарадку Азярцо Мінскага раёна. Паездка была арганізавана кіраўніцтвам архіва і першаснай прафсаюзнай арганізацыяй і была прымеркавана да дня нараджэння НАРБ, які адзначаўся 28 мая.
У суправаджэнні музейнага гіда архівісты агледзелі экспазіцыйны сектар «Цэнтральная Беларусь» і пазнаёміліся з умовамі побыту і працы беларускіх сялян XIX – пачатку XX стагоддзя. Падчас цікавай і пазнавальнай экскурсіі работнікі архіва пабывалі ў традыцыйных сялянскіх хатах, гаспадарчых пабудовах, царкве і народным вучылішчы, даведаліся аб арганізацыі сельскага жыцця, адносінах у сялянскай сям’і, рэлігійнай абраднасці, кулінарных традыцыях, асновах апрацоўкі ільну і народнага ткацтва.
Пасля заканчэння экскурсіі архівісты паабедалі ў традыцыйнай беларускай карчме на тэрыторыі музея. Дырэктар архіва А.К.Дземянюк, намеснікі дырэктара А.У.Кушнова і А.А.Стуканава, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі архіва Т.А.Шаўчэнка, загадчыкі аддзелаў павіншавалі калег з днём нараджэння архіва, падзякавалі за праведзеную працу і падтрыманне дружнай атмасферы, а таксама выступілі з пажаданнямі далейшага ўмацавання згуртаванасці калектыву і працягу сумесных паездак.
![]() |
Групавое фота работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту |
![]() |
Работнікі архіва падчас экскурсіі па сектару «Цэнтральная Беларусь» |
![]() |
Работнікі архіва падчас экскурсіі па сектару «Цэнтральная Беларусь» |
![]() |
Работнікі архіва падчас экскурсіі па сектару «Цэнтральная Беларусь» |
![]() |
Работнікі архіва знаёмяцца з традыцыйнымі сельскагаспадарчымі прыладамі ў гумне з вёскі Лучнікі Слуцкага раёна Мінскай вобласці |
![]() |
Работнікі архіва знаёмяцца з традыцыйным побытам беларускай сялянскай сям’і ў хаце з вёскі Заброддзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці |