Аб візіце ў Нацянальны гістарычны архіў Беларусі намесніка старшыні Іудзейскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь А.П.Ліўшыца
30 мая 2023 г. у рамках мерапрыемстваў абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведаў намеснік старшыні Іудзейскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь Артур Ліўшыц.
У рамках візіту намеснік дырэктара НГА Беларусі Максім Макараў распавёў А.П.Ліўшыцу пра гісторыю і фонды ўстановы, а таксама пра спецыфіку яе дзейнасці і асноўныя кірункі работы. Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Уладзімір Дзянісаў правёў экскурсію па архівасховішчах, дзе азнаёміў А.П.Ліўшыца з шэрагам унікальных дакументаў, а таксама ўзорамі крыніц па яўрэйскай генеалогіі, што зберагаюцца ў архіве. Пазней А.П.Ліўшыцу была дадзена магчымасць больш падрабязна азнаёміцца з арыгінальнымі дакументамі XVIII–XX стст. па гісторыі яўрэйскіх абшчын і іудзейскай рэлігійнай супольнасці на беларускіх землях, якія былі выяўлены за апошнія гады.
Работнікі архіва звярнулі асаблівую ўваге на тое, што на працягу стагоддзяў Беларусь заставалася краінай, дзе мірна пражывалі прадстаўнікі розных народаў і розных канфесій, і ўсе яны мелі магчымасці для свабоднага развіцця і стваральнай працы.
У.М.Дзянісаў знаёміць А.П. Ліўшыца з дакументамі НГА Беларусі |
У.М.Дзянісаў знаёміць А.П. Ліўшыца з дакументамі НГА Беларусі |
У.М.Дзянісаў праводзіць для А.П. Ліўшыца экскурсію па архівасховішчах НГА Беларусі |
У.М.Дзянісаў праводзіць для А.П. Ліўшыца экскурсію па архівасховішчах НГА Беларусі |