Пашыранае пасяджэнне дырэкцыі ЦЛЗЗД
Наступ пажаранебяспечнага перыяду заўсёды спалучаны з узмацненнем кантролю ў частцы выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі. Засушлівае надвор’е, якое ўсталявалася праз доўгую адсутнасць дажджоў, сёлета абавязвае гэты кантроль узмацніць шматліка. У сувязі з гэтым, асноўным пытаннем пашыранага пасяджэння дырэкцыі з удзелам усіх супрацоўнікаў дзяржаўнай установы «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» 31 мая 2023 года быў разгляд асаблівасцяў працы ў пажаранебяспечны перыяд.
У ходзе сходу галоўны інжынер лабараторыі А.А.Груша пазнаёміў супрацоўнікаў з асноўнымі мерапрыемствамі, якія запланаваны да правядзення на гэты перыяд, а таксама засяродзіў увагу на неабходнасці няўхільнага выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі не толькі пры выкананні рознага віду работ, але і знаходжання на прылеглай тэрыторыі.
У развіццё гэтай тэмы намеснік дырэктара С.I.Мязга давёў да супрацоўнікаў інфармацыю, што датычыцца правілаў бяспекі ў лясах Рэспублікі Беларусь у пажаранебяспечны перыяд і адказнасці за іх парушэнне. Супрацоўнікам было рэкамендавана перад наведваннем лясоў удакладняць актуальную інфармацыю аб увядзенні абмежаванняў і забаронаў на сайце Мінлясгаса.
Дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко падвёў вынікі абмеркавання і пажадаў прысутным зрабіць пажаранебяспечны перыяд бяспечным.
Акрамя гэтага, на пасяджэнні былі падведзены вынікі атэстацыі работнікаў, якая прайшла напярэдадні, на адпаведнасць займаемым пасадам.