29 мая 2023 г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» праведзена анлайн-лекцыя на тэму «Удасканаленне справаводства ў арганізацыі»
29 мая 2023 г. заг. аддзелам справаводства, фарміравання нацыянальнага архіўнага фонду і архіваў арганізацый установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Хіневіч Таццяна Васільеўна ў рамках правядзення курсаў павышэння кваліфікацыі для кіраўнікоў і спецыялістаў, якія займаюцца пытаннямі цэнаўтварэння, арганізаваных УА «Беларускі гандлёва-эканамічны факультэт спажывецкай кааперацыі», правяла онлайн-лекцыю «Удасканаленне справаводства ў арганізацыі».
Слухачы былі азнаёмлены са зменамі, унесенымі ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2011 года «Аб архіўнай справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь» (18 красавіка 2022 г.) і пастановамі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2022 года. Звярнула ўвагу слухачоў на праблему арганізацый па самастойнай распрацоўцы лакальных актаў, якія датычацца справаводства і архіўнага захоўвання дакументаў (інструкцый, палажэнняў, загадаў, службовых інструкцый).
Пасля выступлення дакладчык адказала на ўсе пытанні як агучаныя, так і напісаныя ў чаце.
Таксама Хіневіч Т.В. рэкамендавала слухачам у сваёй практычнай дзейнасці карыстацца нарматыўнай базай, у тым ліку звярнуць увагу на новую рубрыку з відэа-урокамі і майстар-класамі, размешчанымі на сайце «Архівы Беларусі».