Сустрэча з членами мемориальных отрядов Поста №1 города-героя Минска в Национальном архиве Республики Беларусь
25 мая 2023 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з членамі мемарыяльнага атрада Паста №1, які нясе Ганаровую Вахту Памяці ля Вечнага агню на плошчы Перамогі. Гэтым разам архіў наведалі выхаванцы Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча ў колькасці 28 чалавек.
З прывітальным словам перад выхаванцамі выступіла намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Кушнова Алена Уладзіміраўна.
У рамках сустрэчы для дзяцей была праведзена экскурсія па архіве. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш распавяла пра гісторыю Нацыянальнага архіва, пра склад і асаблівасці захоўвання дакументаў, працу архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці. Падчас экскурсіі навучэнцы азнаёміліся з выданнямі Нацыянальнага архіва, фотадакументальнай выставай, прысвечанай 120 – годдзю з дня нараджэння Казлова Васіля Іванавіча-дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, Героя Савецкага Саюза, генерал – маёра, а таксама банэрнай выставай «Хатынь-святыня нацыянальнай памяці», прымеркаванай да 80-годдзя трагедыі беларускай вёскі Хатынь.
Кадэты наведалі архівасховішчы, дзе азнаёміліся з дакументамі партызанскіх фарміраванняў, эталонамі Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
![]() |
Намеснік дырэктара архіва Я.В. Кушнова выступае з прывітальным словам перад выхаванцамі Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча. |
![]() |
Намеснік дырэктара архіва Я.В. Кушнова прадстаўляе зборнікі дакументаў, падрыхтаваныя Нацыянальным архівам. |
![]() |
Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш распавядае пра гісторыю Нацыянальнага архіва. |
![]() |
Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш распавядае пра гісторыю Нацыянальнага архіва.. |
![]() |
Выхаванцы Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча слухаюць лекцыю пра гісторыю Нацыянальнага архіва. |

Выхаванцы Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча азнаямляюцца з выставай, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння В.І.Казлова. |
![]() |
Выхаванцы Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча азнаямляюцца з выставай, прымеркаванай да 80-годдзя трагедыі беларускай вёскі Хатынь. |
![]() |
Выхаванцы Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча падчас наведвання сховішча партызанскіх фарміраванняў. |

Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш распавядае пра гісторыю партызанскага руху. |