У рамках акцыі «Архівы-школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі прайшлі экскурсіі для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва
У рамках акцыі «Архівы-школе», ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі была арганізавана экскурсія для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва.
У аддзеле інфармацыі і выкарыстання дакументаў студэнты пазнаёміліся з праектнай і канструктарскай дакументацыяй такіх архітэктараў як М.І.Бакланаў, Г.У.Заборскі, У.А.Кароль, І.Р.Лангбард і Н.М.Макляцова. Чарцяжы, эскізы, праекты рэканструкцыі горада выклікалі жывую цікавасць сярод студэнтаў.
Таксама наведвальнікі азнаёміліся са стэндавай выставай «Жыццё, увасобленнае ў архітэктуры», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння заслужанага архітэктара БССР Яўгена Канстанцінавіча Дзятлава (17.05.1923 – 2003).