26 мая 2023 г. загадчыца аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, к.г.н. Л. І. Масейчук прыняла ўдзел у VII Міжнароднай навукова-метадычнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы давузаўскай падрыхтоўкі»

26 мая 2023 г. загадчыца аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, к.г.н. Л.І.Масейчук прыняла ўдзел у VII Міжнароднай навукова-метадычнай канферэнцыі «Актуальныя проблемы давузаўскай падрыхтоўкі». Канферэнцыя праходзіла на базе Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

У рамках канферэнцыі Л.І.Масейчук быў прадстаўлены навуковы даклад «Выкарыстанне навукова-тэхнічнай дакументацыі пры правядзенні семінарскіх заняткаў па гісторыі», падрыхтаваны па матэрыялах фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі.