Аб удзеле ў падрыхтоўцы відэароліка для моладзевага творчага конкурсу «Памятаць. Шанаваць. Не дапусціць»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» ўстанова «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» аказала садзейнічанне навучэнцам ДУА «Сярэдняя школа №9 г.Маладзечна» ў падрыхтоўцы інфармацыі для відэароліка для ўдзелу ў маладзёжным творчым конкурсе «Памятаць. Шанаваць. Не дапусціць».

У відэароліку разглядаецца інфармацыя аб воінскім пахаванні Першай і Другой сусветнай вайны ў горадзе Маладзечне, якія згадваюцца ў кнізе «Адно стагоддзе з жыцця горада», выдадзенай па дакументах занальнага дзяржархіва. Актывістамі грамадскіх арганізацый і старшынёй піянерскай дружыны Сакалоўскай Маргарытай быў апытаны сведка, ветэран Вялікай Айчыннай Вайны – Габрыновіч Мікалай Іванавіч, дзе ён паказаў месца былога пахавання і падзяліўся інфармацыяй.

Напрыканцы відэароліка актывісты ГА «БРПА» усклалі кветкі да брацкай магілы і ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання з мэтай узгадаць тых людзей, якія цаной жыцця здабылі нам мірнае неба, захаваць памяць тых страшных падзей і перадаваць ад пакалення да пакалення.

З відэаролікам можна азнаёміцца па наступнай спасылцы https://www.youtube.com/watch?v=phw6jpG18kI&t=6s