Удзел установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя пытанні захаванасці і забеспячэння доступу да аўдыёвізуальных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду» ў рамках святкавання 80-годдзя ЦДА КФДЗ

18 мая ў г. Алматы праходзіць Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя пытанні захаванасці і забеспячэння доступу да аўдыёвізуальных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду» ў рамках святкавання 80-годдзя Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў і гуказапісаў Рэспублікі Казахстан. У мерапрыемствах бярэ ўдзел дырэктар БДАКФФД Андрэй Мікалаевіч Ганчар. У сваім звароце на пленарным пасяджэнні А.М. Ганчар падкрэсліў, што ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» і «Цэнтральны дзяржаўны архіў кінафотадакументаў і гуказапісаў Рэспублікі Казахстан» звязваюць доўгія гады супрацоўніцтва і прафесійных адносін.

Таксама А.М. Ганчар выступіў з дакладам «З досведу працы ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотанадакументаў» па забеспячэнні захаванасці аўдыёвізуальных дакументаў», у якім звярнуў асаблівую ўвагу на досвед працы ў сферы аўтаматызацыі і лічбавання аўдыёвізуальных дакументаў.

Фатаграфіі ласкава прадстаўлены прэс-службай Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў і гуказапісаў Рэспублікі Казахстан.

Выступ А.М. Ганчара на пленарным пасяджэнні Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя пытанні захаванасці і забеспячэння доступу да аўдыёвізуальных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду» ў рамках святкавання 80-годдзя ЦДА КФДЗ

Дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.М. Ганчар і намеснік дырэктара Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў і гуказапісаў Рэспублікі Казахстан кандыдат гістарычных навук С.А. Сатаева
Выступ А.М. Ганчара на пленарным пасяджэнні Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя пытанні захаванасці і забеспячэння доступу да аўдыёвізуальных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду» ў рамках святкавання 80-годдзя ЦДА КФДЗ
Удзельнікі Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя пытанні захаванасці і забеспячэння доступу да аўдыёвізуальных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду» ў рамках святкавання 80-годдзя ЦДА КФДЗ