Удзел працаўніка ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у семінары навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі»

11 мая 2023 г. работнік установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» М.У.Гарэлік выступіў у навукова-метадычнай установе «Нацыянальны інстытут адукацыі» з дакладам «Выкарыстанне дакументаў дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у вывучэнні памятных месцаў Вялікай Айчынай вайны».

Удзельнікі і госці семінара, якія прадстаўлялі установы адукацыі Мінскай вобласці былі азнаёмлены з фондамі архіва, што адлюстроўваюць захаванне памяці аб Вялікай Айчынай вайне. Найбольшы інтарэс гасцей семінара вызваў архіўны Ютуб-канал, матэрыялы якога могуць быць выкарыстаны ў вучэбным працэсе. Удзельнікі семінара атрымалі магчымасць лепей азнаёміцца з дзейнасцю архіва у рамках акцыі «Архівы – школе», а таксама з рознымі аспектамі дзейнасці БДАКФФД па папулярызацыі дакументаў.

На фота: Вядучы архівіст М.В.Гарэлік падчас дакладу ў Нацыянальным інстытуце адукацыі (11 мая 2023 г., г.Дзяржынск, БДАКФФД)