Экскурсія для навучэнцаў установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў»

У рамках акцыі «Архівы-школе» навучэнцы ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» наведалі ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».

У чытальнай зале юнакі пазнаёміліся з гісторыяй архіўнай справы Магілёўшчыны, асаблівасцямі працы архівістаў. Для навучэнцаў былі прадстаўлены дакументы, прысвечаныя гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку і матэрыялы абласной камісіі садзейнічання ў рабоце надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па расследаванні і ўстанаўленні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў. Прыведзеныя звесткі дазваляюць ацаніць маштабы разбуральных наступстваў ваенных дзеянняў і нацысцкага акупацыйнага рэжыму.

Потым экскурсія працягнулася ў лабараторыі па аблічбоўцы дакументаў, дзе навучэнцам быў наглядна прадэманстраваны працэс лічбавай апрацоўкі дакументаў. А ў завяршэнні госці пабывалі ў архівасховішчы і змаглі ўбачыць умовы захоўвання дакументаў.