Правядзенне ўрока для вучняў ДУА «Гімназія №7 імя В.Т.Калакольнікава г.Гродна» ў рамках акцыі «Архівы – школе»
Напярэдадні святкавання 78-ай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 5 мая 2023 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 9 класа ДУА «Гімназія №7 імя В.Т.Калакольнікава г.Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Ішла вайна народная».
Увазе былі прадстаўлены дакументальныя матэрыялы нямецкіх акупацыйных органаў улады: карткі ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў нямецкіх лагерах, працоўныя пасведчанні грамадзян, адпраўленых на працу ў Германію, пасведчанні вязняў гета, анкеты рабочых. Таксама навучэнцы пазнаёміліся з дакументамі партызанскіх і падпольных брыгад, якія дзейнічалі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі.
У рамках урока архівісты прэзентавалі выставу дакументаў пад назвай «Гэты дзень мы набліжалі, як маглі…», прысвечаную падзеям і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Таксама ўвазе школьнікаў былі прадстаўлены экспануемыя ў чытальнай зале архіва выставы «Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны», «Лёсы людскія. Памяці ахвяр фашызму».
Для школьнікаў была праведзена экскурсія па архівасховішчу. Навучэнцы даведаліся аб умовах захоўвання дакументаў, убачылі найбольш каштоўныя і ўнікальныя дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў архіве.