У Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці адкрылася выстава «Гэты дзень мы набліжалі, як маглі…»

У Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці адкрылася выстава «Гэты дзень мы набліжалі, як маглі…», прымеркаваная да 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

На выставе прадстаўлены дакументы, якія змяшчаюць звесткі аб дзейнасці партызанскіх брыгад і атрадаў на тэрыторыі Гродзеншчыны, лісты з фронту ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны сваім родным, дакументы па гісторыі Беларускай пагранічнай акругі і многія іншыя дакументальныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць гераічную стойкасць і мужнасць нашых землякоў у барацьбе за свабоду нашай Радзімы.