Інфармацыйная гадзіна «Даведайся ўсю праўду пра ваенныя будні ад першай асобы»

5 мая ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння і акцыі «Архівы-школе», напярэдадні Дня Перамогі супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» запрасілі на інфармацыйную гадзіну «Даведайся ўсю праўду пра ваенныя будні ад першай асобы» сваіх дзяцей, каб нагадаць пра подзвіг прапрадзедаў. Вучням паказалі ваенныя салдацкія лісты.

… Старыя і пажоўклыя ад часу, перачытаныя шмат разоў і тады, у вайну, і цяпер, у мірны час. Пагаварылі пра што думалі салдаты, якія эмоцыі перажывалі, пра што марылі? Расказалі пра гераічныя падзеі ваенных гадоў.